Са студзеня 2016 года ў цэнтральнай Гарадоцкай бібліятэцы стартавала акцыя «13 юбілеяў або Вялікі чытацкі марафон». Мэта акцыі: выхаванне ў насельніцтва культуры чытання і папулярызацыя кніг беларускіх пісьменнікаў - юбіляраў 2016 года.
Аматараў літаратуры і ўсіх наведвальнікаў бібліятэкі запрашаем наведаць бібліятэчныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейным датам пісьменнікаў.
У сакавіку 2016 года ў літаратурна-музычнай гасцёўне пройдзе тэматычны вечар “Зброяй сатыры - зброяй праўды”, прысвечаны К. Крапіве. У красавіку адбудзецца творчы вечар “Я в небо прорастаю взглядом” да 60-годдзя з дня нараджэння члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Саветнай Наталлі .