Са святочным настроем прайшло вясёлае, шумлівае гулянне. Удзельнікі сабраліся разам, пераапрануліся, і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла.
Каб шырэй пазнаёміць з даўнімі беларускімі традыцыямі, асаблівасцямі калядавання, папулярызаваць нацыянальную культуру бібліятэкар Прудніцкай сельскай бібліятэкі для ўдзельнікаў клубаў “Женсовет” і “Буслік”, якія працуюць пры бібліятэцы, 6 студзеня правяла свята народнага каляндара “Прыйшлі Святкі: гаданні ды калядкі”.