Print this page

ЦІТОЎ МІХАІЛ СЕВАСЦЬЯНАВІЧ

ЦІТОЎ МІХАІЛ СЕВАСЦЬЯНАВІЧ

(1925-2008)

Цітоў

Токар-шліфоўшчык.

Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Нарадзіўся 24 студзеня 1925 года ў в. Вялікае Лосвіда Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Працаваў у калгасе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 года ваяваў у партызанскім атрадзе Д. Ф. Райцава, з 1944 - у 32-ім мотастралковым палку 1-га Беларускага фронту.

Пасля вайны на працягу 35 гадоў працаваў токарам-шліфоўшчыкам на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе імя Камінтэрна. Заслужаны работнік прамысловасці Беларускай ССР. 3 сакавіка 1976 года за вялікі ўклад у павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і якасці выпускаемай прадукцыі, працоўныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў 9-га пяцігадовага плана  Цітову Міхаілу Севасцьянавічу было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».