НІКАЛАЕВА ГАННА ЕМЕЛЬЯНАЎНА(1918-2012) |
|
|
Даярка. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Нарадзілася 13 кастрычніка 1918 года ў в. Халамер'е Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Працавала паляводам у калгасе «Маяк». Пасля вайны пераехала ў в. Сасноўка Віцебскага раёна. На працягу 13 гадоў Ганна Емяльянаўна працавала даяркай у падсобнай гаспадарцы пры туберкулёзным санаторыі «Сасноўка». Неаднаразова прымала ўдзел у працы ВДНГ СССР, была адзначана медалямі і ганаровымі граматамі Галоўнага выставачнага камітэта. За выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўкі мяса і малака 22 сакавіка 1966 Нікалаевай Г. Е. было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы». |
|