Print this page
ЖУРАЎ ВІТАЛЬ МІКАЛАЕВІЧ
(1920- 2010)
|
 |
Чыгуначнік.
Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Нарадзіўся 8 мая 1920 года ў в. Іванаўка Гарадоцкага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў слесарам Віцебскага паравознага дэпо. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у чыгуначным батальёне на Варонежскім фронце. Пасля вайны працаваў у Віцебскай дыстанцыі пуці, служыў у чыгуначных вайсках.
За выдатныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў сямігадовага плана перавозак, развіцці і тэхнічнай рэканструкцыі чыгуначнага транспарту, 4 жніўня 1966 В. М. Жураву было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».
|
Copyright © 2026 Sj Kay. All Rights Reserved