АМБРОСЕНКА АЛЯКСЕЙ ПЯТРОВІЧ
(1925-1994)
|
 |
Будаўнік-кранаўшчык на чыгуначным транспарце.
Герой Сацыялістычнай Працы (1961).
Нарадзіўся 1 мая 1925 года ў в. Марчанкі Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў чыгуначную школу па спецыяльнасці «машыніст пуцеўкладачнага крана».
У ваенныя і першыя пасляваенныя гады працаваў на аднаўленні чыгунак, разбураных ворагам. Прымаў удзел у будаўніцтве чыгункі ў прыфрантавой паласе, у тым ліку пад Сталінградам і Наварасійскам. Званне «Герой Сацыялістычнай Працы» прысвоена 27 красавіка 1961 года за высокія вытворчыя поспехі, дасягнутыя на будаўніцтве чыгуначнай лініі Актагай – Дружба (Казахская ССР).
У 1977 годзе Аляксей Амбросенка вярнуўся ў Гарадоцкі раён. Працаваў у рамонтнай майстэрні калгаса імя Кутузава ў в. Марчанкі.
|
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА САБАЛЕЎСКАГА АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА