ЯНЧАНКА ІЛЛЯ ПЛАТОНАВІЧ
(1913- 1999)
|
 |
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшына. Поўны кавалер ордэна Славы.
Нарадзіўся 14 (27) ліпеня 1913 года ў в. Калмакова Гарадоцкага раёна. Скончыў 4 класы. Працаваў участковым інспектарам лінейнага аддзялення міліцыі на чыгуначнай станцыі «Орша».
З 1941 года – у Чырвонай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Сталінградскім, 1, 3, і 4-м Украінскіх франтах. Ордэнам Славы III ступені (красавік 1944) ўзнагароджаны за ўдзел у баях за г. Цярнопаль. Камандзір аддзялення Ілля Янчанка асабіста знішчыў каля дзесяці варожых салдат. Ордэн Славы II ступені (кастрычнік 1944): у баях каля населенага пункта Вячковце Янчанка вынес Сцяг палка з акружэння. Ордэн Славы I ступені (1945) атрымаў за баі каля населенага пункта Кухары. Старшына Ілля Янчанка адбіў напад варожых аўтаматчыкаў на камандны пункт палка.
Пасля вайны жыў у Віцебску, працаваў у дэпо станцыі «Віцебск» Беларускай чыгункі.
|
БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ЯНЧАНКА ІЛЛЮ ПЛАТОНАВІЧА