Print this page

САБАЛЕЎСКІ АЛЯКСАНДР ПЯТРОВІЧ

 Сабалеўскі Аляксандр Пятровіч

(1905-1988)

Сабалеўскі

Ваенны ўрач, палкоўнік медыцынскай службы.

Удзельнік дрэйфу ледакола «Георгій Сядоў» у Паўночным Ледавітым акіяне.

Герой Савецкага Саюза (1940).

 Нарадзіўся 17 (30) жніўня 1905 года ў Гарадку.  У жніўні 1937 года, будучы студэнтам Ленінградскага медыцынскага інстытута, адправіўся ў якасці суднавога ўрача ў экспедыцыю на ледаколе «Георгій Сядоў». У 1937–1940 гг. падчас дрэйфу ледакола у Паўночным Ледавітым акіяне, дзякуючы намаганням Сабалеўскага, члены экіпажа не захварэлі на цынгу і вытрымалі маразы.  Актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх работах на ледаколе і льдзіне.

За правядзенне гераічнага дрэйфу, выкананне шырокай праграмы даследаванняў у цяжкіх умовах Арктыкі А.Сабалеўскаму 3 лютага 1940 года было прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

У гады Вялікай Айчыннай вайны  прымаў удзел у баях на Ленінградскім фронце. Пасля вайны служыў ў сістэме ваенна-медыцынскай службы флоту. Жыў у г. Паўлаўску Ленінградскай вобласці.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ПРА САБАЛЕЎСКАГА АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА