Версия для печати

ЯКІМ КОШТАМ ПЕРАМОГА НАМ ДАСТАЛАСЯ, ТЫ ПАМЯТАЙ - НІКОЛІ НЕ ЗАБЫВАЙ!

17 красавіка 2024 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў ДУА «Дзіцячы садок № 2 г. Гарадка» прайшла гадзіна патрыятызму «Якім коштам Перамога нам дасталася, ты памятай - ніколі не забывай!», прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў. Пры дапамозе электроннай прэзентацыі бібліятэкар расказала дзецям пра падзеі, якія нам, тым, хто жыве ў мірны час, цяжка ўявіць. Распавяла, як пачалася Вялікая Айчынная вайна, якія незлічоныя беды яна прынесла, як жылі і ваявалі людзі ў гарадах і сёлах нашай краіны. Рабяты слухалі песню «Священная война», глядзелі відэаролікі «День Победы» і «Прадедушка», ушанавалі памяць загінуўшых абаронцаў хвілінай маўчання. Завяршылася мерапрыемства простымі, але знакавымі словамі «Няхай ніколі больш не будзе вайны! Няхай заўсёды будзе мір на нашай роднай зямлі». Пасля мерапрыемства выхаванцы наведалі мемарыяльны комплекс «Бессмертие».

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru